Да вытокаў Беларусі

16.03.2024

“Ад Полацка пачаўся свет…” – з гэтымі радкамі Рыгора Барадуліна згодны кожны беларус. 16 сакавіка ў гэтым яшчэ раз упэўніліся настаўнікі ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза С.І. Сікорскага”, якія ў рамках інавацыйнай дзейнасці прынялі ўдзел у выяздным семінары “Да вытокаў Беларусі” ў старажытным Полацку. Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр, Сафійскі сабор, былы іезуіцкі калегіум, музей ткацтва, постаці князёў Рагвалода і Ўсяслава, княгіні Рагнеды, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, помнік “Ў нескладоваму”, знак “Цэнтр Еўропы”, Барысаў камень – на кожным кроку ў гэтым горадзе адчуваецца подых гісторыі і старажытнасці. У чарговы раз слухалі неварагодную гісторыю Прадславы-Еўфрасінні і здзіўляліся духоўнай моцы маладой дзяўчыны. Ля помніка “Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці” здавалася, што па-над Дзвіной вось-вось зўявіцца Ўсяслаў Чарадзей, які вяртаецца з Кіева. У калегіуме атрымалі адказы на свае пытанні ад механічнай галавы і назіралі  за працай музыкальнага гадзінніка, адчуваючы сябе сучаснікамі Францыска. Полацк пакінуў неверагодныя ўражанні, запрашаючы вярнуцца зноў.

1 2 4

 6 7 8 5