Пачні дзень па-беларуску — і ў цябе ўсё атрымаецца!

21.02.2024

Пад такім дэвізам пачаўся Дзень роднай мовы ў ДУА " Сярэдняя школа 19 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза С.І. Сікорскага". Гульня ў фанты — гэта не толькі весела, але і карысна для развіцця асобы. Удзельнікі гульні расказвалі хуткамоўкі, беларускія вершы, перакладалі з рускай мовы на беларускую і наадварот, рашалі вершаваныя задачы, разгадвалі загадкі і рэбусы, успаміналі беларускія гарады і рэкі. Вучням 5-ых класаў спадабаўся рухомы перапынак "Праўда ці хлусня", падчас якога можна было і падумаць, і адпачыць гуляючы. Вучні 11-га класа падрыхтавалі для малодшых школьнікаў прэзентацыю з цікавымі фактамі пра беларускую мову, расказалі пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы. 

1 2 4

5 3 7

8 6