Музейна-педагагічны занятак

02.02.2024

На музейна-педагагічных занятках «Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў: Брэст» у Музеі гісторыі Брэста 2 лютага пабывалі вучні 4«А» класа. Дзяўчаты і хлопцы з захапленнем разглядвалі старонкі Берасцейскай Бібліі, згадвалі легенды, якія звязаны з родным горадам, здзіўляліся філасофіі і лацінскай мове ў дзённіку 1918 года, пазнавалі знаёмыя месцы любімага горада на старых фотаздымках. Падчас мерапрыемства вучні не толькі аднавілі свае веды, але і здзейснілі сапраўднае падарожжа ў мінулае.

1 2 3

4 5 6