Шчодрыкi

12.01.2024

Па шматгадовай традыцыі каляндарны год у школе пачаўся са Шчодрыкаў! Артысты-каляднікі завіталі ў кожны клас і нават у суседнюю школу. І куды б ні зашлі госці – усюды яны стваралі атмасферу свята. Пажаданні шчасця і дабрабыту, міру і спакою гучалі для кожнага. А святло каляднай зоркі, як і кожны год, зноў падаравала маленькім і дарослым веру ў цуда!

1 3 2

4 6