Краіна майстроў

26.01.2023

Беларуская гісторыя і беларускія традыцыі — гэта невычэрпная крыніца натхнення для настаўнікаў, вучняў і ўвогуле для кожнага беларуса. У гэтым 26 студзеня ў чарговы раз пераканаліся ўсе, хто завітаў на другі паверх ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Брэста”. Тут у рамках педагагічнага чэленджа “Кропка.бай” разгарнулася сапраўдная краіна майстроў! Настаўнікі пачатковых класаў Алена Анатольеўна Бяліцкая і Алена Вітальеўна Кучынская разам са сваімі вучнямі падрыхтавалі інтэрактыўнае падарожжа ў краіну спрадвечных беларускіх раместваў. Пасля ўступнай прэзентацыйнай часткі хлопцы і дзяўчаты разыходзіліся па пляцоўках, больш падрабязна знаеміліся з такімі рамествамі, як ткацтва, вышыўка, выцінанка, ганчарства, пляценне з саломы. Інфармацыя перапляталася з практычнай часткай. Кожны, напрыклад, змог зрабіць падкову на шчасце ці зрабіць у тэхніцы выцінанкі сімвал года — труса. Да спадобы прыйшлася ўсім удзельнікам магчымасць паспрабаваць у справе хатнія прылады працы. Усе, каму пашчасціла трапіць у “Краіну майстроў”, адзначылі высокі ўзровень інфармацыйнай і практычнай напоўненасці, а таксама мастацкае аздабленне мерапрыемства, якое працягвалася ўвесь дзень. Традыцыйныя беларускія рамёствы, прадстаўленыя з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, безумоўна, знайдуць свій адбітак у ведах і сэрцах вучняў. А, магчыма, змогуць натхніць на больш глыбокае вывучэнне роднага краю.

2 1 5

7 4 8

3 9 6