Шчодрыкі

13.01.2023

Зімовыя святы — гэта выдатная магчымасць узгадаць спрадвечныя  традыцыі беларусаў. Кожны год напярэдадні 13 студзеня ў ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Брэста” настаўніца беларускай мовы і літаратуры Святлана Іванаўна Люльковіч разам са сваімі вучнямі ладзяць свята “Шчодрыкі”. І гэты раз не стаў выключэннем. У кожны кабінет, а яшчэ і ў госці да суседзяў у ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Брэста” завіталі каляднікі разам з Мядзведзем, Казой, цыганамі. Вучні, настаўнікі, бацькі атрымалі пажаданні міру і дабрабыту, спявалі песні, вадзілі карагоды, шчодра адорвалі артыстаў цукеркамі. А святло каляднай зоркі пасылала кожнаму надзею на тое, што год абавязкова будзе шчаслівы.

1 2 3

4 5 7