Рэспубліканскi конкурс творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці

22.12.2022

21 снежня ў Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь былі падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурса творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці. На конкурс у сямі намінацыях былі прадстаўлены больш за 2000 работ з усей краіны. Сярод пераможцаў адрсазу чатыры работы ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста”! У самай шырока прадстаўленай намінацыі “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маей сям’і” два Гран-пры атрымалі сямейны ваенны летапіс “Жыў-быў салдат” настаўніцы пачатковых класаў Пяцігорац Аліны Валянцінаўны і відэанарыс на верш Мусы Джаліля “Варварства” ў выкананні вучаніцы XI класа Макаравай Ліліі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Кароль Ганны Ўладзіміраўны. У гэтай жа намінацыі дыпломам  3 ступені ўзнагароджаны настаўнікі пачатковых класаў Кучынская Алена Вітальеўна і Ермакова Анастасія Віктараўна за тэматычны нумар школьнага часопіса “PRO всё 1.9”, прысвечанага Дню Перамогі. Яшчэ адзін дыплом 3 ступені ў намінацыі “Найбольш значныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці” атрымала Аліна Валянцінаўна Пяцігорац за інтэрактыўны квіз “Вядомая і невядомая Беларусь”. Вынікі конкурса сталі выдатным падсумаваннем працы па патрыятычным выхаванні і захаванні гістарычнай памяці, якая праводзіцца ва ўстанове адукацыі. Шчыра віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых поспехаў!

1 2 3

4 9 6

7 8