Восеньскі кірмаш

22.10.2022

Тыдзень бацькоўскай любові завяршыўся ў ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Брэста” дабрачынным восеньскім кірмашом. Вучні, бацькі і настаўнікі пачатковых класаў вельмі адказна аднесліся да падрыхтоўкі. Смачныя стравы, прыгожае афармленне, песні, народныя гульні і танцы спрыялі добраму настрою. І нават надвор’е не змагло перашкодзіць сапраўднаму святу. Тым больш, што ўсе разумелі, што робяць добрую справу. Усе сабраныя на кірмашы сродкі апынуліся ў скрынках-хэлпіках міжнароднай грамадскай дабрачыннай арганізацыі UNIHELP і будуць накіраваны на дапамогу хворым дзеткам.

26  25  

21  23  22  24