Прыйшла каляда

14.01.2022

Прыйшла каляда — адчыняй, гаспадар, дзверы! Першая палова студзеня насычана святочнымі падзеямі. Нараджэнне Хрыстова займае ў гэтым шэрагу амаль галоўнае месца. А дні паміж Раством і Вадохрашчам — гэта дні радасці і весялосці. Аб гэтым нагадалі малым і дарослым 14 студзеня калядоўшчыкі пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Люльковіч Святланы Іванаўны. Чаго толькі не было ў гэтай невялічкай пастаноўцы! Хлопцы і дзяўчаты спявалі песні, усе разам станавіліся ў карагод. Плясалі мядзведзь і каза. Гучалі пажаданні шчасця і радасці. Гаспадары шчодра адорвалі гасцей. Калядоўшчыкі ішлі да наступных дзвярэй, а ў кабінетах, дзе яны ўжо пабывалі, доўга яшчэ панаваў святочны настрой!

432

51